На мінулым тыдні, напярэдадні Дня роднай мовы, у Пелішчанскай сярэдняй школе імя І.Ю.Кур’яновіча адбыліся цікавыя мерапрыемствы. Вучні малодшых класаў спаборнічалі ў гульні "Майстар Каліграф". Лепшым хацеў быць той, хто прыгожа напіша беларускую прыказку.

Старэйшыя вучні ўдзельнічалі ў віктарыне "Славутасці Беларусі" і разгадвалі крыжаванку.

А дзяўчынкі з 11 класа ў нацыянальным адзенні правяралі веды ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на прадмет валодання роднай мовай у любой сітуацыі.


І канечне ж, увесь дзень на перапынках у школе гучалі беларускія песні.
