Архіў навінаў - Пелищенская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

20.05.21

Дзень музея

18 мая ва ўсім свеце адзначаецца Дзень музея.

У гэты дзень вучні нашай школы наведалі школьны этнаграфічны музей, іраўніком якога з’яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лойкуц Людміла Іосіфаўна. Для першакласнікаў быў праведзены занятак-знаёмства. Маленькія экскурсанты пазнаёміліся з аддзеламі музея, разгледзелі экспанаты, а нешта і патрымалі ў руках.

Для шасцікласнікаў была праведзена віктарына “Пазнай прадметы па апісанні”. Вучні хутка знаходзілі патрэбныя экспанаты дзякуючы папярэдне праведзенай экскурсіі і лісткам-суправаджэнням, якія ёсць у кожным аддзеле музея.