Архіў навінаў - Пелищенская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

21.05.22

Міжнародны дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая больш чым у 150 краінах, пачынаючы з 1978 года. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу. 

 

У гэты дзень вучні нашай школы наведалі школьны этнаграфічны музей, кіраўніком якога з’яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лойкуц Людміла Іосіфаўна. Дзеці пазнаёміліся з аддзеламі музея, разгледзелі экспанаты, а нешта і патрымалі ў руках.