Архіў навінаў - Пелищенская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

03.10.22

Гульня- вiктарына "Старонка мая дарагая"

У суботнi дзень 1 кастрычнiка ўпачатковай школе прайшла гульня- вiктарына "Старонка мая дарагая".  Вучням былi прапанаваны 3 туры гульнi: "Размiнка", "Выберы сектар", "Вынiковы". Найбольш зацiкавiла дзяцей праца па сектарах: "Хлеб - усяму галава", "Мой беларускi край", "lдзi з людзьмi - не згубiшся", "Прырода- найцiкавейшая кнiга', "Мая малая радзiма".

Вучнi мелi магчымасць выбраць пытаннi рознай ступенi цяжкасцi i атрымаць або страцiць балы. Стала яшчэ цiкавей, калi да 4 класа далучылiся трэцякласнiкi. Напрыканцы гульнi было вырашана, што перамагла дружба, хаця адна каманда апераджала другую. Дзецям было цiкава i радасна разам адркрываць новае i спаборнiчаць у вядомым, спасцiгаць таямнiцы роднай Беларусi.