Архіў навінаў - Пелищенская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

21.02.24

Дзень роднай мовы

"Мова родная - мова модная!» -  пад такім дэвізам прайшоў тыдзень роднай мовы ў Пелішчанскай сярэдняй школе. На працягу тыдня вучні школы прымалі ўдзел у цікавых літаратурных мерапрыемствах, такіх як турнір "Знаўцы беларускай мовы", віктарына "Мая Беларусь", гульня "Таямніцы мовы", турнір "Ведай мову сваю, беларус!", дыспут "Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека", круглы стол "У чым каштоўнасць роднай мовы" і іншыя.

Не абышлося без беларускіх народных гульняў, а таксама беларускіх песень, якія гучалі на перапынках. У фае школы была арганізавана кніжная выстава беларускіх аўтараў. Усе класы прынялі ўдзел у акцыі "Ствараем аблокі беларускіх слоў". Сярод вучняў 3-8 класаў быў правелзены конкурс на лепшае чытанне вершаў беларускіх аўтараў.

Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе па беларускай мове "Буслік-2024", старшакласнікі далучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта. Таксама напрыканцы тыдня для школьнікаў былі праведзены экскурсіі ў этнаграфічны музей, дзе ўсе жадаючыя прымалі ўдзел у займальных конкурсах, віктарынах і гульнях.

Акрамя таго, у межах тыдня у Пелішчанскім цэнтры культуры адбылася сустрэча вучняў 9-11 класаў з пісьменніцай і журналісткай газеты "Навіны Камянеччыны" Настассяй Нарэйка.

Творчая сустрэча аказалася вельмі цікавай і пазнавальнай для моладзі. Незвычайныя жыццёвыя гісторыі, пранізаныя гумарэскамі, разважанні пра родную мову і яе значэнне ў жыцці - усё гэта спрыяла актыўнаму ўнутранаму разважанню кожнага юнака і дзяўчыны пра сэнс жыцця і сваё прызначэнне