З 21 па 28 лютага ў Пелішчанскай сярэдняй школе адбыліся мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у іх правядзенні.

21 лютага, у дзень роднай мовы, у школе гучалі беларускія песні, малодшыя школьнікі былі задзейнічаны ў беларускіх гульнях. У наступныя дні Тыдня мерапрыемствы былі наступныя: 5 клас змагаўся за званне лепшага знаўцы роднай мовы ў зацмальнай віктарыне "Ці ведаеш ты сваю мову?"

Шасцікласнікі падарожнічалі па краіне "Мовазнанні", а васьмікласнікі змагаліся за магчымасць не быць "слабым звяном" сярод сваіх аднакласнікаў. Для 7 класа ўрок беларускай мовы і літаратуры прайшоў у форме папулярнац гульні "Што? Дзе? Калі?". А дзевяцікласнікі спаборнічалі ў моднай гульні "Азартны тузін".

11 клас паказаў свае веды па беларускай этнаграфіі. У чацвер усе жадаючыя наведвалі этнаграыічны музей.

Завяршыўся Тыдзень лінгвістычным турнірам "Мову родную люблю, мовай роднай даражу".