Архив новостей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.11.2017

135-годдзе з дня нараджэня Якуба Коласа

Коласа жывое слова….

   3 лістапада наша краіна адзначала 135-годдзе з дня нараджэня Якуба Коласа, імя якога вядома кожнаму беларусу. Цікавае і займальнае мерапрыемства адбылося і ў нашай школе. Літаратурная гасцёўня сабрала амаль усіх вучняў нашай школы. Хацелася правесці нешта незвычайнае, запамінальнае. Таму я вырашыла, што менавіта вучні будць і ўдзельнікамі, і вядучымі, і канкурсантамі, і членамі журы.

     Першая частка мерапрыемства – падарожжа па мясцінах жыцця і творчасці пісьменніка. Няхай віртуальнае, але надзвычай яркае. Вучні з захапленнем слухалі выступленні загаддзя падрыхтаваных экскурсаводаў, удзельнічалі ў віктарыне, знаёміліся з творчай спадчынай пісьменніка, трымалі ў руках кнікі Якуба Коласа, разгадвалі крыжаванку.

     Другая частка – конкурс на лепшага чытальніка вершаў Якуба Коласа. А членамі журы былі не настаўнікі, як гэта адбываецца звычайна, а  вучні. Канкурсанты вельмі стараліся. Яны хацелі прадэманстваваць сваім малодшым сябрам узор выразнага чытання вершаваных твораў. Цікава было назіраць за тымі, каму пасля давялося вызначыць лепшага з лепшых. Пераможца быў вызначаны шляхам тайнага галасавання. Большую колькасць галасоў набраў Нямчук Аляксандр (8 клас), на другім месцы Марозава Наталля (9 клас). Астатнія ўдзельнікі (Гайдучык Таццяна (7 кл.), Шамчук Ангеліна (7 кл.), Аўсянік Валера (8 кл.), Забаўка Настасся (9 кл.), Гамзюк Уладзіслаў(9 кл.) набралі роўную колькасць галасоў.

    Літаратурная гасцёўня не пакінула абыякавым нікога, бо Коласава слова  жыве ў сэрцы кожнага беларуса, а нараджаецца гэта любоў у школе.

Л. І. Лойкуц, настаўніца беларускай мовы і літаратуры