Архив новостей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2022

Жыві і квітней, наша родная мова!

Дзень народнага адзінства - свята, якое трывала ўваходзіць у наша жыццё. Свята, якое абуджае і выхоўвае патрыятызм. А школа – гэта тое месца, дзе нараджаецца гэта высокае пачуццё. Напярэдадні 17 верасня ў нашай школе адбылося шмат цікавых падзей: урачыстая лінейка, дзе вучні разам з настаўнікамі выконвалі гімн, выпуск плакатаў з нагоды свята, тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, прагляд відэаролікаў, напісанне рэспубліканскага дыктанта, майстэрня “Таямніцы беларускага арнаменту”. А ўвесь наступны тыдзень наша школа ўдзельнічала ў шэрагу займальных мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

Тыдзень роднай мовы – гэта быў працяг свята Дня народнага адзінства. А таму хацелася, каб і тыдзень, калі вучні будуць далучаны да таямніц роднай мовы, таксама быў святочны. Хацелася, каб вучні ўпэўніліся, што беларуская мова можа быць вясёлай, гуллівай, моднай, каларытнай, адметнай, цікавай.

         На працягу тыдня у школе працавала выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, дзе былі размешчаны навінкі школьнай бібліятэкі, на перпынках гучалі беларускія песні ў выкананні сучасных беларускіх гуртоў, ў фае першага паверха школы была наладжана выстава “Мой родны кут…” Вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў афармленні паштовак “Пажаданні роднай мове” . А на лінейцы, якой распачаўся тыдзень, было вырашана, што фізкультхвілінкі на ўсіх уроках будуць праводзіцца толькі на беларускай мове.

Кожны дзень быў насычаны нечым новым і цікавым. Так, у сераду вучні дзявятага класа былі ў ролі інтэрв’юераў і вырашалі вельмі актуальныя пытанні, звязаныя з лёсам роднай мовы. Вельмі прыемна, што настаўнікі нашай колы занепакоены тым, што не заўсёды беларуская мова гучыць з вуснаў беларусаў. На пытанне “ці пагражае беларускай мове знікненне?”, на жаль, некаторыя адказалі “так”. А на пытанне ”хто ж у адказе за гэта?” з упэненасцю сказалі, што ўсе мы, жыхары краіны, яе грамадзяне, усе, хто лічыць сябе сапрўднымі беларусамі, павінны павінны ўзяць на сябе гэту адказнасць. І ніхто ні на хвілінку не засумняваўся ў тым, што беларуская мова – адна з самых мілагучных моў свету, а некаторыя нават запэўнівалі, што самая мілагучная.

У чацверг усе былі запрошаны на сустрэчу ў школьны этнаграфічны музей, які вядзе сваю работу на беларускай мове. Вучні прынялі удзел у гульні “Беларускія нацыянальныя стравы”, дзе у займальнай форме пазнаёміліся з традыцыйнымі стравамі і напоямі нашых продкаў і гэтым папоўнілі свой лексічны запас.

У пятніцу кожнаму прыйшлося задумацца: “А якое маё любімае слова на роднай мове?”. Да гэтага заклікала інтэрактыўная газета “Маё любімае слова па-беларску”, якая была размешчана на першым паверсе. Пяшчота, Бацькаўшчына, сябры, спадчына, каханне, матуля…..кожны напісаў тое слова, якое яму нагадвае музыку, бо наша мова яшчэ і спеўная.

         Закончыўся тыдзень літаратурнай сустрэчай “Моладзь чытае” з выкананнем любімых вершаў беларускіх паэтаў, дзе гучала ўзорная літаратурная беларуская мова.

         А калі адкрылі скрынку з “Пажаданнямі роднай мове”, у якую на працягу тыдня дасылаліся паштоўкі роднай мове, было зразумела, што наша мова – наш гонар, і наша песня, бо жадалі ёй вучні квітнець, не ўміраць, развівацца і жыць у сэрцы кожнага беларуса.

       Падводзячы вынік, хочацца зазначыць, што не засталося абыякавых, што ўся школа з радасцю і задавальненнм прыняла ўдзел у наладжаных мерапрыемствах, а гэта значыць, што лёс нашай мовы ў надзейных руках маленькіх грамадзян нашай краіны.

 

Людміла Лойкуц,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры