Архив новостей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.01.2017

Ко дню белорусской науки

2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі. У сувязі з гэтым у дзяржаўнай установе адукацыі “Пелішчанская сярэдняя школа” Камянецкага раена запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіцце інтэлектуальных здольнасцяў школьнікаў, а таксама навукова-даследчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў. Старт быў дадзены пры правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

         Напярэдадні Дня беларускай навукі ў школе было праведзена экспрэс-апытанне сярод навучэнцаў 5-11 класаў на тэму “Што вы ведаеце пра дасягненні беларускай навукі і тэхнікі?”, па выніках якога загадзя падрыхтаваныя старшакласнікі выступілі ў кожным класе на інфармацыйнай гадзіне з паведамленнямі пра вядомых беларускіх вучоных і іх адкрыццях.

         У фае школы для навучэнцаў, бацькоў і педагогаў бібліятэкарам Шышчыц Аленай Алаксандраўнай была аформлена выстава літаратуры, навуковых прац, якія маюцца ў бібліятэчным фондзе школы.

         30 студзеня у школе быў арганізаваны агляд-конкурс калажаў на тэму “Дасягненні беларускай навукі і тэхнікі”, удзельнікамі якога сталі вучні 5-11 класаў. (гл. фота).

         Па ініцыятыве намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Кур’яновіч Марыны Людвікаўны створаны школьны інфармацыйны веснік, у якім будзе размяшчацца і штотыдзень абнаўляцца настаўнікамі-прадметнікамі інфармацыя аб навуковых дасягненнях у розных прадметных галінах (фізіка, хімія, матэматыка, геаграфія, біялогія і г.д.). Акрамя размяшчэння інфармацыі па прадмеце на інфармацыйным стэндзе і на сайце школы, кожную суботу педагогамі будуць арганізаваны мерапрыемствы інтэлектуальнай, пазнавальнай і прафарыетацыйнай накіраванасці па прадмеце.

         Усе праведзеныя і запланаваныя мерапрыемствы спрыяюць вырашэнню шэрагу задач, пастаўленых перад сучаснай школай: павышэнне якасці адукацыі, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, садзейнічанне развіццю высокаматываваных і адораных навучэнцаў, а таксама ўдасканаленне арганізацыі шостага школьнага дня. 

                              Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце              Марына Кур’яновіч