Этнографический музей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Этнографический музей

Добры дзень, госцейкі дарагія!

Госць у хату – сонца ў хату

 Кужаль, кросны, калаўрот

Клічуць у музей народ!

 

    Этнаграфічны музей Пелішчанскай сярэдняй школы быў створаны  ў 1989 годзе. Сваім нараджэннем ён абавязаны экспедыцыі “Наш край”. Пачалося ўсё з таго, што кожны клас атрымаў заданне : сабраць прадметы быту сваёй мясцовасці. Вучні захапіліся справай. Штодзённа музей папаўняўся вышыванымі ручнікамі, кашулямі, збанамі, корабамі, калаўротамі, з’явілася ступа і нават кросны. З ахвотай да дзяцей далучыліся дарослыя: бацькі, бабулі, дзядулі, аднавяскоўцы. Так, дзякуючы намаганням вучняў, настаўнікаў і спагадлівасці аднавяскоўцаў, быў заснаваны наш музей. 

   У музеі 4 аддзелы: “Прылады для апрацоўкі льну”, “Гліняны посуд”, “Ткацкія вырабы”, “Гаспадарчыя прылады”. Тут шмат цікавых рэчаў, некаторыя з іх датуюцца 19 стагоддзем. Ёсць нават іменны самавар, які захаваўся з часоў першай сусветнай вайны.

    Не шмат раслін заслужылі такую пашану – упрыгожваць афіцыйную эмблему дзяржавы. Кветкі льну нездарма ўплецены ў вянок Дзяржаўнага герба Беларусі. Яны сімвалізуюць дабрабыт і мірную працу, з’яўляюцца ўвасабленнем духоўнай і матэрыяльнай культуры нашага народа. Лён – старажытная культура. Яго ведалі людзі тысячы гадоў назад, гэта расліна дала матэрыял для замены звярыных шкур. Шырока выкарыстоўваецца лён і сёння. Ільнопрадукцыя запатрабавана на сусветным рынку.

     Але нялёгка дастаецца чалавеку гэтае багацце. Лён любіць, каб яго добра даглядалі. Менавіта таму першы аддзел у музеі называеецца “Прылады для апрацоўкі льну”. Сярод іх хочацца вылучыць калаўрот – прыладу для механізаванага прадзення льну ў хатніх умовах. Ён і зараз не астаецца без увагі, яму прысвячаюцца вершы…

У хаце яго шанавалi —

Быў рэччу патрэбнай такой.

Як многа на iм перапралi

Кудзелii воўны сiвой.

Пацiху круцiлася кола,

I нiтка плыла i плыла.

Яго вуркатаннем вясёлым

Напоўнена хата была...

 

     Аддзел “Ткацкія вырабы” прадстаўлены наступнымі экспанатамі: мужчынскае і жаночае адзенне, посцілкі, ручнікі.Асаблівую павагу у нашым музеі маюць ручнікі. Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць і расшываюць яго і сёння. Менавіта таму ў музеі ёсць ручнікі, якія ткаліся  ў першай палове 20 стагоддзя, а таксама такія, якія расшыты сёння. 

Аддзел “Гліняныя вырабы”прадстаўлены глякамі і гарлачамі –глінянымі шарападобнымі пасудзінамі для захоўвання малака і заварвання чаю. 

Апошні аддзел “ Гаспадарчыя прылады” прадстаўлены наступнымі экспанатамі: граблі, цэп, вілкі, бязмен, цэп, рэзгіны, каса, ступа, жорны. Тут жа знаходзяцца кашы і корабы. 

Нядаўна ў  нашым музеі адкрылася новая экспазіцыя “Творчасць сучаснікаў-землякоў”.На першы погляд, экспанаты гэтага аддзела не маюць асаблівай каштоўнасці. Але адно тое, што яны зроблены рукамі людзей, якія жывуць побач, надае ім значнасці і выклікае цікавасць.

Фотоматериалы

  • гаспадарчыя прылады
  • калекцыя самаварау
  • ткацкi станок
  • творчасць сучаснікаў-землякоў
  • прылады для апрацоўкі льну
  • гаспадарчыя прылады
  • ткацкі станок