Архив новостей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.05.2020

Конкурс "Зямля пад белымі крыламі"

У кастрычніку 2019 года ў Беларусі стартаваў Рэспубліканскі інтэрнэт- конкурс літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны 90-годдзю У.Караткевіча ў межах Года малой радзімы. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лойкуц Людміла Іосіфаўна прапанавала сваім вучням прыняць удзел у гэтым творчым конкурсе. Было адабрана некалькі вершаў, аўтарства якіх належыць вучню 5 класа Кур’яновічу Даніле, вучаніцы 7 класа Сарачук Ліне і вучаніцы 8 класа Данілік Марыне. І не здарма! Вершы гэтых юных аўтараў былі адзначаны дыпломамі ў раенным этапе. Дарэчы, два вершы былі апублікаваны ў 51 нумары газеты “Навіны Камянеччыны” ад 21.12.2019г.

Далей наступны этап. У ім верш Кур’яновіча Данілы “Размова з буслам” быў адзначаны дыпломам 2 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Паэзія” ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў.

На гэтым прыемныя навіны не скончыліся: у пачатку красавіка 2020 года ўдзельнікі і наведвальнікі сайта прымалі ўдзел у анлайн-галасаванні за ўпадабаную работу. Дзякуй усім, хто аддаў свой голас за верш Данілы, гэта не засталося незаўважаным аўтарам твора і арганізатарамі конкурса.

Нарэшце, у канцы красавіка былі падведзены вынікі заключнага, рэспубліканскага этапу: кампетэнтнае журы прысудзіла 2 месца вершу “Размова з буслам”, а яго аўтар Кур’яновіч Даніла атрымаў сертыфікат на публікацыю свайго твора ў газеце “Пераходны ўзрост”.

Віншуем юнага паэта з перамогай! Жадаем новых поспехаў!