Архив новостей - Пелищенская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.11.2021

На сустрэчу з мінулым

         Вучэбны і выхаваўчы працэсы ў школе ўжо даўно аб’яднаны адной мэтай – узгадаваць сапраўднага чалавека, чалавека-патрыёта, якіе ведае кошт сапраўдным каштоўнасцям. Але адных слоў, нават самых пранікнёных і шчырых, тут мала. Для ўплывовага выхавання патрэбна нешта больш дзейснае. Моладзі трэба на свае ўласныя вочы бачыць тое, што будзе абуджаць у іх самыя моцныя пачуцці, фарміраваць у іх сваё светабачанне. І адным з такіх сродкаў уздзеяння з’яўляецца экскурсійная дзейнасць. З ахвотай і энтузіязмам вучні нашай школы наведваюць гурток “Юныя экскурсаводы”.  Але перш чым спрабаваць быць экскурсаводам, трэба павучыцца ў прафесіяналаў. А для гэтага не трэба далёка хадзіць. Камянецкая вежа – цудоўны прыклад. Юныя экскурсаводы  з задавальненнем прынялі прапанову наведацца з экскурсіяй у Камянец. І яна адбылася пад час восеньскіх канікул. 

Звыклы выгляд вежы не вельмі іх уразіў. Колькі разоў праязджалі тут з бацькамі ці прагульваліся з сябрамі. Але як толькі па прыступках спусціліся ўніз, зачыніліся дзверы музея і экскурсавод пачаў свой аповед, усе адразу прыціхлі, твары сталі сур’ёзнымі.

Са шчырым юнацкім захапленнем дзяўчаты разглядалі старажытныя рэчы, цікавыя экспанаты, лавілі кожнае слова экскурсавода. Яны адкрывалі для сябе вежу. Падымаючыся ўсё вышэй і вышэй па лесвіцы, яны ўжо не хавалі сваё захапленне. Дзяўчаты здзіўляліся, цікавіліся, размаўлялі з экскурсаводам, глядзелі з вышыні на Камянец.

Калі экскурсавод закончыла свой расказ, ніхто не хацеў пакідаць сцены знакамітай славутай вежы. Хацелася яшчэ і яшчэ дакрануцца да рэліквій 13 стагоддзя, да незвычайнай цэглы, зірнуць з байніцы на горад, уявіць атмасферу таго часу. І канечне ж, як жа без фатасесіі!